Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 мая 2024, 10:51

Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 мая склалі $8,442 млрд

Фота з архіва
Фота з архіва
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 мая 2024 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8,4415 млрд у эквіваленце. Адпаведныя даныя апублікаваны на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

За красавік 2024 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $89 млн (1,06 працэнта) пасля росту ў сакавіку 2024 года на $133,9 млн (на 1,6 працэнта).

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле даных Нацбанка, аб'ём замежнай валюты ў рэзервах на 1 мая бягучага года склаў $3,0707 млрд, зменшыўшыся за красавік на $67,8 млн (на 2,16 працэнта), аб'ём манетарнага золата - $4,0038 млрд, павялічыўшыся на $160 млн (на 4,16 працэнта).

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі на канец 2024 года павінен скласці не менш як $6 млрд.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі