Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 верасня 2017, 12:56

МЕРКАВАННЕ: Зніжэнне стаўкі рэфінансавання ў гэты момант цалкам апраўдана

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зніжэнне стаўкі рэфінансавання цяпер цалкам апраўдана. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала фінансавы кансультант кампаніі "ТэлетрэйдБел" Жанна Кулакова.

"Зніжэнне стаўкі рэфінансавання цалкам апраўдана. Інфляцыя запавольваецца рэкорднымі для нашай краіны тэмпамі. Па выніках жніўня другі месяц запар была зафіксавана дэфляцыя - такога яшчэ не было за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Цяпер інфляцыя ў гадавым выражэнні складае 5,3 працэнта, і гэта таксама рэкорд", - растлумачыла фінансавы кансультант. Паводле яе слоў, з улікам бягучай сітуацыі ў стаўкі рэфінансавання застаецца патэнцыял для далейшага зніжэння.

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 13 верасня знізілася да 11,5 працэнта гадавых. Гэта сёмае зніжэнне стаўкі з пачатку года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі