Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 чэрвеня 2018, 16:36

Знешэканамбанк Расіі адкрые Беларусбанку крэдытную лінію на $30 млн

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" і Знешэканамбанк Расіі падпісалі пагадненне аб адкрыцці крэдытнай лініі на агульную суму $30 млн, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле камунікацый беларускага банка.

Крэдытныя рэсурсы будуць накіраваны на закупку расійскай чыгуначнай прадукцыі.

"ЗЭБ прадаставіў фінансаванне Беларусбанку для крэдытавання дзяржаўнага аб'яднання "Беларуская чыгунка" на аплату кошту рэйкавай і стрэлачнай прадукцыі расійскай вытворчасці", - растлумачылі ў банку.

"Рэалізацыя гэтага інвестыцыйнага праекта сумесна з расійскімі калегамі з'яўляецца важнай як для нашага VIP-кліента - Беларускай чыгункі, так і для беларускай эканомікі ў цэлым, - адзначыў намеснік старшыні праўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Віктар Перапяліца. - Мы высока цэнім узаемны давер нашых партнёраў па бізнесе".

У сваю чаргу старшы віцэ-прэзідэнт, кіраўнік блока міжнароднай дзейнасці, экспарту і фінансавых інстытутаў Знешэканамбанка Данііл Алгульян растлумачыў, што падтрымка несыравіннага экспарту - адзін са стратэгічных напрамкаў дзейнасці ЗЭБ. "Геаграфія нашай работы ўключае як новыя рынкі Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, так і традыцыйныя, у тым ліку ў краінах СНД. Падтрымка паставак чыгуначнай прадукцыі ў Беларусь будзе таксама садзейнічаць развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі