Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лютага 2012, 16:57

Знешэканамбанк пракрэдытуе авансавыя плацяжы Беларусі па будаўніцтву АЭС у памеры $500 млн.

13 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Знешэканамбанк пракрэдытуе авансавыя плацяжы Беларусі па будаўніцтву АЭС у памеры $500 млн. Аб гэтым сёння паведаміла журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла Надзея Ермакова, на сустрэчы Прэзідэнта са старшынёй дзяржаўнай карпарацыі "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканамбанк)" Уладзімірам Дзмітрыевым размова ішла аб далейшым развіцці супрацоўніцтва са Знешэканамбанкам, яго рабоце на тэрыторыі Беларусі. "У бягучым годзе капітал даччынага Белзнешэканамбанка будзе павялічаны на даволі значную суму - $100 млн.", - адзначыла кіраўнік Нацбанка.

Акрамя таго, банк плануе пашыраць сферу прысутнасці ў Беларусі і ўдзел у развіцці эканомікі шляхам фінансавання і крэдытавання розных праектаў, у тым ліку гуманітарных. Акрамя таго, менавіта праз Знешэканамбанк і яго беларускую "дачку" будуць праходзіць фінансавыя сродкі расійскага крэдыту на будаўніцтва АЭС. "Знешэканамбанк сёння выказаў зацікаўленасць у тым, каб падтрымаць беларускі бок у пералічэнні авансаў пад будаўніцтва АЭС. Ён нам выдзяляе крэдыт у памеры $500 млн.", - паведаміла Надзея Ермакова.

Як растлумачыў журналістам старшыня праўлення ААТ "Белзнешэканамбанк" Павел Калаур, увесь праект па будаўніцтву атамнай электрастанцыі разлічаны на $10 млрд. Фінансаванне ідзе паасобку па кожнаму кантракту, дзе 10 працэнтаў павінен аплачваць беларускі бок за кошт сваіх сродкаў, а 90 працэнтаў - за кошт расійскага крэдыту. "Пад авансавыя плацяжы ўласныя грошы Беларусі павінны скласці да $1 млрд.", - удакладніў банкір.

Паводле яго слоў, пад тыя кантракты, якія будуць заключацца прыкладна ў першыя пяць гадоў, патрэбна будзе амаль $500 млн. "Была дасягнута дамоўленасць аб тым, што яны будуць крэдытавацца групай Знешэканамбанка, і тады Беларусі не трэба будзе браць свае грошы з ЗВР, - сказаў Павел Калаур. - Таму ў бліжэйшыя пяць гадоў праблему з фінансаваннем гэтай дзесяціпрацэнтнай часткі, якая павінна пакрывацца беларускім бокам, мы спрабуем вырашыць за кошт крэдыту".

Як адзначыў Павел Калаур, у бліжэйшыя гады плацяжы беларускага боку будуць размяркоўвацца наступным чынам: $100 млн. - у 2012 годзе, па $130 млн. - у 2013 і 2014 гадах, і яшчэ амаль $140 млн. у далейшым.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі