Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лютага 2018, 13:46

Змяненні ва ўказ аб ілжэпрадпрымальніцтве могуць быць унесены на разгляд Прэзідэнта да канца лютага

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змяненні ва ўказ нумар 488 "Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў" могуць быць унесены на разгляд Прэзідэнта да канца лютага. Аб гэтым паведаміў старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандр Турчын у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Турчын адзначыў, што вырашаецца задача аб зняцці ўсіх пытанняў адносна праблемы лжэпрадпрымальніцтва і распрацоўкі адпаведнага пакета дакументаў.

"Створана рабочая група з удзелам праваахоўных, кантралюючых органаў. Дзяржорганы настроены на вырашэнне праблемы. Добрасумленныя бізнесмены не павінны пакутаваць. Канцэпцыя ёсць, думаю, што мы да канца лютага ўнясём на разгляд кіраўніка дзяржавы змяненні ў гэты ўказ", - растлумачыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі