Поўная версія

Зіноўскі: праваахоўнікі і кантралёры нацэлены на прафілактыку правапарушэнняў у бізнес-асяроддзі

Эканоміка 07.12.2017 | 12:19

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праваахоўнікі і кантралёры нацэлены перш за ўсё на прафілактыку правапарушэнняў сярод прадпрымальнікаў. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Судовая сістэма, МУС, КДК настроены не на тое, каб, як гаворыцца, біць па хвастах, а на тое, каб папярэдзіць парушэнне, каб яно не магло быць учынена", - падкрэсліў Уладзімір Зіноўскі. Задача органаў кіравання, пачынаючы ад раённага звяна, - весці сярод прадпрымальнікаў растлумачальную работу, дадаў міністр.

Далейшыя крокі па развіцці прадпрымальніцтва, рэалізацыі дакумента абмяркоўваюцца з бізнес-саюзамі.

Дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва быў прыняты сёння да ведама Палатай прадстаўнікоў. Дакумент прадугледжвае кардынальнае змяненне механізмаў узаемадзеяння дзяржаўных органаў і бізнесу, мінімізуе ўмяшанне службовых асоб у работу суб'ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю работу перад грамадствам. Пры гэтым захоўваецца мінімальна неабходны ўзровень кантролю з боку дзяржавы.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
У час сустрэчы Беларусь і Малдова могуць пашырыць супрацоўніцтва ў галіне прамысловай кааперацыі - Кабякоў
Учора 19:24
Улады Малдовы прадоўжаць аказваць падтрымку бізнес-праектам з Беларуссю - Філіп
Учора 17:58
Назаранка: вопыт Беларусі ў сферы энергаэфектыўнасці мэтазгодна выкарыстоўваць у ЕАЭС
Учора 17:45
Прывядзенне нарматыўнай базы ў адпаведнасць з дэкрэтам нумар 7 можа заняць да 3 гадоў
Учора 15:27
Падпісанне дэкрэта аб развіцці ў Беларусі лічбавай эканомікі чакаецца ў бліжэйшы час - Мацюшэўскі
Учора 15:19
Беларуская прадукцыя лёгкай прамысловасці па шэрагу сегментаў канкурэнтна на рынку - Яфімчык
Учора 10:18
У час сустрэчы. Фота Міністэрства эканомікі Беларусі Мінэканомікі і СБ абмеркавалі новую рамачную стратэгію партнёрства банка для Беларусі
Учора 09:41
Беларусь прапануе Расіі пашырыць вузкія месцы для вырашэння праблемных пытанняў
8 снежня, 17:23
Ярашэнка прапануе распаўсюдзіць на ўсю Беларусь прынцыпы работы з інвестарамі ў "Вялікім камені"
8 снежня, 15:05
Поўная версія