Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 красавіка 2017, 13:25

Зіноўскі: 2017 год павінен стаць пераломным у беларускай эканоміцы

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бягучы год павінен стаць пераломным у беларускай эканоміцы. Такое меркаванне выказаў 21 красавіка журналістам міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Безумоўна, бягучы год павінен быць пераломным у эканоміцы. Трэба стабілізаваць добрую сітуацыю збалансаванага росту. Бо што гэта такое? Мы ўжо даўно адмовіліся ад друкарскага станка, і грашовую масу выкарыстоўваем тую, якая ёсць. Стаўкі рэфінансавання ўжо некалькі разоў зніжаліся ў гэтым годзе дзякуючы таму, што даволі нізкая інфляцыя", - заўважыў міністр. Пры гэтым Уладзімір Зіноўскі ўдакладніў, што ўзровень інфляцыі чакаўся большы за 4 працэнты, аднак за першы квартал склаў 1,7 працэнта. "Таму ў 9 працэнтаў мы ўпішамся, а лепш - яшчэ менш, тады хутчэй будзе зніжацца стаўка рэфінансавання і эфектыўная стаўка для прадпрыемстваў", - сказаў ён.

"Больш танныя крэдытныя рэсурсы для эканомікі дадуць магчымасць нам пры напружанай рабоце міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў дасягнуць таго ўзроўню зарплаты, аб якім мы гаворым. Неабходна больш вырабляць прадукцыі, прадаваць яе, каб не ляжала на складах, тады будуць грошы, тады будзе заработная плата", - адзначыў Уладзімір Зіноўскі.

Што ж датычыцца спрашчэння ўмоў вядзення бізнесу ў Беларусі, міністр эканомікі звярнуў увагу, што наконт гэтага падрыхтаваны пакет дакументаў, які вынесены на грамадскае абмеркаванне. "Лібералізацыя бізнесу павінна быць. Гэта ў тым ліку рэзкае змяншэнне колькасці праверак. Там, дзе неабходна, іх будуць праводзіць, але не трэба хадзіць кожны дзень да бізнесу і патрабаваць тое ці іншае", - перакананы міністр эканомікі.

На яго думку, для бізнесу павінны быць устаноўлены пэўныя мінімальныя правілы, а за ўсё астатняе ён павінен адказваць самастойна. "Безумоўна, гэта падштурхне бізнес да большай вытворчасці прадукцыі, аказання паслуг, і ўнясе свой уклад у развіццё эканомікі", - дадаў Уладзімір Зіноўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі