Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 кастрычніка 2019, 13:26

Завод сульфатнай беленай цэлюлозы ў Светлагорску плануюць вывесці на праектную магутнасць у 2020 годзе

31 кастрычніка, Светлагорск /Кар. БЕЛТА/. Завод сульфатнай беленай цэлюлозы ў ААТ "Светлагорскі ЦКК" плануюць вывесці на праектную магутнасць у 2020 годзе. Аб гэтым ішла размова сёння ў час наведвання прадпрыемства прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку ўрада далажылі аб ходзе выканання даручэння Прэзідэнта аб рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве завода сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ "Светлагорскі ЦКК" магутнасцю 400 тыс. т у год.

Паводле слоў старшыні канцэрна "Беллеспаперапрам" Юрыя Назарава, рэалізацыя праекта практычна завершана. Завод выходзіць на стабільную работу. "Няма пікаў вытворчасці або падзення", - удакладніў ён у размове з журналістамі. Старшыня "Беллеспаперапрама" адзначыў, што на прадпрыемстве ўстаранілі заўвагі наглядных органаў. "Рыхтуем аб'ект да ўводу ў эксплуатацыю ва ўстаноўлены тэрмін: да 1 снежня плануем атрымаць дазвольныя дакументы. На наступны год стаіць задача выводзіць яго на праектныя магутнасці", - растлумачыў ён.

Пры наведванні драўняна-падрыхтоўчага і іншых цэхаў кіраўніка ўрада праінфармавалі аб рабоце ўчасткаў, вырашэнні тэхнічных пытанняў, настройках тэхналагічных рэжымаў.

Было адзначана, што прадукцыя завода запатрабавана. "Практычна ўся прадукцыя экспартуецца. Плюс задача новага завода - забяспечыць сыравінай для вытворчасці астатнія цэлюлозна-папяровыя прадпрыемствы канцэрна. Цэлюлоза адсюль ідзе ў перапрацоўку", - сказаў Юрый Назараў. Ён таксама адзначыў, што прадукцыя завода будзе садзейнічаць рэалізацыі задачы па пераходзе на альтэрнатыўную экалагічную ўпакоўку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі