Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 лютага 2018, 19:33

Затраты на аказанне ЖКП насельніцтву Беларусі ў 2017 годзе зніжаны на Br110 млн

9 лютага, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Затраты на аказанне ЖКП насельніцтву Беларусі ў 2017 годзе зніжаны на Br110 млн. Аб гэтым паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў сёння на падагульняючай калегіі ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мэтанакіраваная работа ўсіх галін улады па зніжэнні затрат дала станоўчыя вынікі. Насуперак меркаванню скептыкаў, што заданне Br93 млн непасільнае, канстатуем факт яго выканання на 118 працэнтаў, сэканомлена Br110 млн. Усе вобласці і Мінск з даведзеным заданнем справіліся. Лепшых вынікаў дабіліся Віцебская вобласць і Мінск", - сказаў Аляксандр Церахаў.

Эканомія сродкаў была дасягнута не за кошт зніжэння цэн на ўваходныя энергарэсурсы, а дзякуючы рэалізацыі арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў. У мінулым годзе ўпор быў зроблены на зніжэнні спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў, страт цеплавой энергіі і іншых мерапрыемстваў.

У 2018 годзе перад арганізацыямі ЖКГ пастаўлена задача па зніжэнні затрат у памеры Br68 млн. Гэта мінімальнае значэнне, якое распісана па абласцях і падлягае абавязковаму выкананню, адзначыў міністр.

Аляксандр Церахаў таксама падкрэсліў, што нягледзячы на пільную ўвагу да праблемы няпрофільных актываў у галіне на фоне зніжэння затрат адзначаюцца недапрацоўкі Мінскай і Гомельскай абласцей па гэтым пытанні, дзе страты, звязаныя з утрыманнем няпрофільных актываў, у параўнанні з 2016 годам узраслі. Па даручэнні ўрада Брэсцкім, Віцебскім, Гродзенскім, Магілёўскім аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам для работы з няпрофільнымі актывамі створаны адпаведныя прадпрыемствы, іх у краіне 11. Але ў Гомельскай і Мінскай абласцях такія прадпрыемствы не створаны.

У 2017 годзе былі дасягнуты значныя вынікі па зніжэнні страт цеплавой энергіі, гэты паказчык не перавышае 11 працэнтаў. "Гэта вынік як тэхнічных мерапрыемстваў, так і арганізацыйна-прававога рэгулявання гэтага напрамку. Асобна трэба звярнуць увагу на гэту тэму Віцебскай вобласці", - падкрэсліў міністр.

Аляксандр Церахаў канстатаваў недастатковую дынаміку ў арганізацыях галіны па зніжэнні страт вады. "У мясцовых органаў улады пытанні водазабеспячэння не стаяць у прыярытэце", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі