Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 чэрвеня 2017, 15:38

Запуск БелАЭС дапаможа знізіць залежнасць ад паставак газу - Сямашка

19 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Запуск Беларускай АЭС дапаможа знізіць залежнасць ад паставак прыроднага газу, заявіў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на форуме "Атамэкспа" ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер у Беларусі 95 працэнтаў выпрацоўкі электраэнергіі прыпадае на газ, але ад гэтай залежнасці трэба адыходзіць і дыверсіфікаваць крыніцы энергіі, лічыць Уладзімір Сямашка. Пасля запуску ўласнай АЭС у Астраўцы 27-28 працэнтаў выпрацоўкі будзе прыпадаць на атамную энергію.

Віцэ-прэм'ер канстатаваў, што і ў пастаўках газу, і пры будаўніцтве АЭС галоўным партнёрам выступае Расія, аднак гэта не азначае залежнасць ад гэтай краіны. Ён таксама нагадаў, што крэдыт на будаўніцтва БелАЭС узяты ў Расіі на выгадных умовах. "Гэта доўгатэрміновы і танны крэдыт", - сказаў ён.

Што датычыцца ядзернага паліва, першыя пастаўкі якога на БелАЭС запланаваны з Расіі, Уладзімір Сямашка звярнуў увагу, што тэхналогію вытворчасці паліва асвойваюць многія краіны, таму ў перспектыве ёсць магчымасць закупляць яго і ў іншых партнёраў.

Беларуская АЭС будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі