Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лістапада 2018, 12:59

Запасаў адкрытых радовішчаў калійных солей у Беларусі хопіць больш як на 160 гадоў

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запасаў адкрытых радовішчаў калійных солей у Беларусі хопіць больш як на 160 гадоў, паведаміў у інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель, паведамляе БЕЛТА.

"Прадпрыемства "Беларуськалій", якое ўваходзіць у тройку сусветных экспарцёраў калійных солей, - адзін з буйнейшых падаткаплацельшчыкаў у краіне. У мінулым годзе іх здабыча перавышала 46 млн т. Запасы солей ацэньваюцца ў памеры 7,5 млрд т, гэта значыць прадпрыемству іх хопіць больш як на 160 гадоў. І гэта не ўлічваючы іншых радовішчаў і ўчасткаў, якія могуць быць уведзены ў гаспадарчы абарот", - сказаў Андрэй Хмель.

Што датычыцца здабычы нафты, то стаіць задача, каб прырост запасаў па ёй перавышаў здабычу. "І ў гэтым годзе плануем яе выканаць. Прагназуецца, што здабыча складзе каля 1,7 млн т і яшчэ практычна столькі ж - прырост запасаў. Але трэба разумець, сёння разведка, асабліва па вуглевадародах, каштуе немалых грошай, - адзначыў намеснік міністра. - Без падтрымкі з рэспубліканскага бюджэту нам з гэтай задачай не справіцца. Акрамя таго, у далейшым радовішчы перадаюцца пад здабычу і акупляюцца. Мы падлічылі, што Br1, укладзены ў геолагаразведку, у цэлым дае Br5-6 прыбытку".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі