Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 чэрвеня 2017, 16:15

Заяц аб пастаўках прадуктаў харчавання ў РФ: хацелася б, каб нам не стваралі штучных бар'ераў

29 чэрвеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў прасоўванні харчовай прадукцыі на рынках расійскіх рэгіёнаў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік Мінсельгасхарча Беларусі прымае ўдзел у секцыйным пасяджэнні IV Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Удзельнікі секцыі абмяркоўваюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін, магчымасці дыверсіфікацыі ўзаемнага гандлю, а таксама існуючыя бар'еры ў гандлі і спосабы іх устаранення.

Як адзначыў Леанід Заяц, у сваім дакладзе ён звяртае ўвагу на неабходнасць распрацоўкі адзіных прынцыпаў да вызначэння якасці прадуктаў харчавання. "Размова аб астаткавай колькасці ў прадуктах ветпрэпаратаў і антыбіётыкаў, - удакладніў ён. - Аднаму і другому бакам павінна быць зразумела, якімі прынцыпамі і крытэрыямі кіравацца, каб забяспечыць пастаўку прадукцыі на харчовыя рынкі саюзнага рынку".

Адказваючы на пытанне аб перагаворах па зняцці дзеючых абмежаванняў адносна беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў, міністр нагадаў, што перагаворы на гэту тэму вядуцца з расійскім бокам пастаянна. "Мы хочам, каб прадукцыя з нашых прадпрыемстваў паступала на харчовыя рынкі Расіі без якіх-небудзь абмежаванняў, - падкрэсліў Леанід Заяц. - Наша прадукцыя адпавядае ўсім крытэрыям бяспекі для здароўя чалавека, не выклікае ніякага апасення. Спажыўцы з больш як 60 краін, з якімі мы гандлюем, не лічаць, што беларуская прадукцыя мае ў саставе нейкую астаткавую колькасць ветпрэпаратаў, антыбіётыкаў".

У Мытным кодэксе не прапісана якіх-небудзь абмежаванняў наконт гэтага, дадаў міністр. "Ёсць дапушчальныя нормы, якія выпрацоўваюцца спецыялістамі, санітарнымі ўрачамі і не з'яўляюцца небяспечнымі для здароўя. Мы адсочваем і забяспечваем бяспеку сваёй прадукцыі. У Беларусі функцыянуе шматступеньчатая сістэма кантролю якасці - ад сыравіны да гатовай прадукцыі", - нагадаў ён.

На Форуме рэгіёнаў, што праходзіць у Маскве, плануецца абмеркаваць магчымасць пашырэння беларускай прадукцыі ў Расійскай Федэрацыі. "Будзем дамаўляцца аб новых пастаўках. Нас цікавяць усе расійскія рэгіёны, у тым ліку далёкаўсходнія, расказаў Леанід Заяц. - Нашу прадукцыю не ўсюды могуць купіць, не заўсёды яны трапляе на паліцы расійскіх магазінаў. Мы хочам папулярызаваць свой тавар".

Беларусь зацікаўлена ва ўзаемавыгадным і эфектыўным супрацоўніцтве з Расіяй у сферы паставак прадуктаў харчавання. "Хацелася б каб не было штучных бар'ераў, якія перашкаджалі б паступленню беларускіх прадуктаў на харчовыя рынкі Расійскай Федэрацыі", - рэзюмаваў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі