Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лютага 2018, 15:11

За вяртаннем збору на фінансаванне дзяржрасходаў у 2017 годзе звярнуліся больш за 19 тыс. чалавек

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За вяртаннем збору на фінансаванне дзяржрасходаў у 2017 годзе звярнуліся больш за 19 тыс. чалавек, паведаміла сёння журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падатковыя органы займаліся вяртаннем збору на працягу 2017 года. "Больш за 19 тыс. чалавек звярнуліся ў падатковыя органы, каля Br6 млн вернута з бюджэту", - сказала намеснік міністра.

Вяртанне збору ажыццяўляецца па пісьмовай заяве, якую неабходна прадставіць у падатковую службу па месцы жыхарства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі