Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2016, 13:32

За невыстаўленне электронных рахункаў-фактур у 2017 годзе могуць пачаць прымяняць адміністрацыйныя меры - Сяліцкая

9 снежня, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. За невыстаўленне электронных рахункаў-фактур (ЭРФ) у 2017 годзе могуць пачаць прымяняць меры адміністрацыйнага ўздзеяння, паведаміла сёння журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая перад пачаткам практычнай канферэнцыі "Падаткаабкладанне - 2017: важнейшыя змяненні ў падатковым заканадаўстве", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З 1 студзеня 2017 года ўдакладняецца механізм прымянення электронных рахункаў-фактур - падатковы вылік па ПДВ будзе ажыццяўляцца толькі на падставе ЭРФ. Першасныя ўліковыя дакументы для падатковага выліку прымацца падатковымі органамі не будуць. Пры гэтым, каб абараніць інтарэсы добрасумленных плацельшчыкаў, у наступным годзе да плацельшчыкаў, якія не будуць выстаўляць электронныя рахункі-фактуры, могуць быць прыменены меры адміністрацыйнага ўздзеяння", - падкрэсліла намеснік міністра.

Эла Сяліцкая нагадала, што тыя плацельшчыкі, якія яшчэ не працуюць з механізмам ЭРФ, павінны паспяшацца, каб з 1 студзеня 2017 года прымяняць для правільнага вылічэння ПДВ электронныя рахункі-фактуры, каб не перашкаджаць не толькі сваёй рабоце, але і рабоце сваіх контрагентаў.

Паводле апошніх даных, падатковыя органы атрымалі ўжо амаль 40 млн электронных рахункаў-фактур, з гэтым механізмам працуюць каля 80 тыс. плацельшчыкаў ПДВ.

Як паведамлялася, з 1 ліпеня бягучага года ў Беларусі ўсе айчынныя плацельшчыкі падатку на дабаўленую вартасць абавязаны выкарыстоўваць электронныя рахункі-фактуры. Дакументаабарот ЭРФ паміж прадаўцамі і пакупнікамі ажыццяўляецца з выкарыстаннем аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Улік рахункаў-фактур".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі