Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 снежня 2018, 11:09

Вызначаны прадпрыемствы, якія пералічаць у 2018 годзе у фонд нацразвіцця частку прыбытку

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 5 снежня 2018 года нумар 869 вызначаны пералік высокарэнтабельных арганізацый, якія пералічаць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) па выніках работы за першае паўгоддзе 2018 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

У гэты пералік увайшлі 30 арганізацый. Сярод іх адкрытыя акцыянерныя таварыствы "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг", "Гомельтранснафта Дружба", "Беларуская ўніверсальная таварная біржа", "Мінскі завод колавых цягачоў", "Мінскі завод пеністых він", рэспубліканскія ўнітарныя вытворчыя прадпрыемствы "Граніт", "Белмедпрэпараты", рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аэранавігацыйным абслугоўванні паветранага руху "Белаэранавігацыя", камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Мінскі гарадскі цэнтр інжынірынгавых паслуг".

Высокарэнтабельныя арганізацыі не пазней за 29 снежня 2018 года пералічаць частку прыбытку (даходу) па выніках работы за першае паўгоддзе 2018 года звыш часткі прыбытку, вылічанай і пералічанай у бюджэт у адпаведнасці з указам нумар 637 "Аб парадку вылічэння ў бюджэт часткі прыбытку дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб'яднанняў, якія з'яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама даходаў ад акцый (долей у статутных фондах), што знаходзяцца ў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці, гаспадарчых таварыстваў і аб утварэнні дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця".

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі