Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 кастрычніка 2017, 19:02

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-верасні павялічылася на 1,7 працэнта

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені-верасні 2017 года ў гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала Br13 млрд і павялічылася ў супастаўных цэнах у параўнанні з аналагічным перыядам 2016-га на 1,7 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br10,7 млрд, або ў супастаўных цэнах на 2,3 працэнта больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

У сельгасарганізацыях на 1 кастрычніка намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 7,7 млн т, або на 9,1 працэнта больш, чым на аналагічную дату 2016 года. Сярэдняя ўраджайнасць склала 35,6 ц/га ўбранай плошчы супраць 33,2 ц/га ў 2016 годзе.

На пачатак кастрычніка бульба ўбрана з 67 працэнтаў плошчы, што падлягае ўборцы. Накапана 634,6 тыс. т, ураджайнасць атрымана 310 ц/га супраць 262 ц/га ў мінулым годзе. Цукровыя буракі ўбраны з 34,2 працэнта плошчы. Валавы збор іх склаў 1,47 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 440 ц/га (на 1 кастрычніка 2016 года - 390 ц/га).

Агародніна ўбрана з 61,5 працэнта плошчы. Вытворчасць агародніны павялічылася на 3 працэнты ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года, склаўшы 100,1 тыс. т, ураджайнасць атрымана 222 ц/га (на 1 кастрычніка 2016 года - 221 ц/га).

Прадаўжаюцца работы па сяўбе азімых культур пад ураджай 2018 года і ўзорванню зябліва. На 1 кастрычніка ў сельгасарганізацыях пасеяна азімых збожжавых культур на зерне і зялёны корм на плошчы 1,1 млн га. Пасяўная плошча пад азімы рапс склала 389,8 тыс. га, або на 10,7 працэнта больш, чым на аналагічную дату мінулага года. Узворванне зябліва праведзена на плошчы 93,5 тыс. га.

Ідзе нарыхтоўка кармоў. На 1 кастрычніка ў сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана кармоў 9,5 млн т кармавых адзінак, з іх кармоў з траў - 5,9 млн т. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы іх нарыхтавана 21,3 ц кармавых адзінак.

У гаспадарках усіх катэгорый атрымана (выгадавана) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1,294 млн т, або на 3,4 працэнта больш, чым за студзень-верасень 2016-га, малака - 5,333 млн т (на 3 працэнты больш).

На 1 кастрычніка 2017 года колькасць буйной рагатай жывёлы ў сельгасарганізацыях склала 4,3 млн галоў (на 1,4 працэнта больш), у тым ліку кароў - 1,4 млн галоў (на 0,3 працэнта больш). Колькасць свіней склала 2,9 млн галоў (на 2,2 працэнта больш).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі