Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2018, 12:34

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-лютым павялічылася на 2 працэнты

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у студзені - лютым 2018 года вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала Br1612,3 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася ў супастаўных цэнах на 2 працэнты, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br1547,3 млн, што ў супастаўных цэнах на 2,4 працэнта больш, чым у студзені - лютым 2017-га.

У гаспадарках усіх катэгорый атрымана (выгадавана) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 297,9 тыс. т, што на 0,8 працэнта больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года, малака атрымана 1127,8 тыс. т (на 3,8 працэнта больш), яек - 523,3 млн штук (на 1,2 працэнта больш).

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць (гадаванне) жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 282,2 тыс. т і ў параўнанні са студзенем - лютым 2017 года павялічылася на 1,3 працэнта, малака атрымана 1098,5 тыс. т, што на 4,1 больш, яек - 468,6 млн штук (на 0,6 працэнта больш).

На 1 сакавіка 2018 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях колькасць буйной рагатай жывёлы склала 4,3 млн галоў, што ў параўнанні з аналагічнай датай папярэдняга года больш на 1,1 працэнта, у тым ліку кароў - 1,4 млн галоў (на 0,3 працэнта больш). Колькасць свіней склала 2,7 млн галоў, або 97 працэнтаў да ўзроўню адпаведнай даты папярэдняга года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі