Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лістапада 2016, 17:48

Вытворчасць аўтамабіляў на "БелДжы" плануецца запусціць у I квартале 2017 года

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць аўтамабіляў на будуемым заводзе "БелДжы" плануецца запусціць у першым квартале 2017 года. Аб гэтым было заяўлена ў час сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нядаўна я зацвердзіў праграму - ніводнай імпартнай машыны, толькі айчынныя ў дзяржаўных структурах. У нас ёсць уласная вытворчасць легкавых аўтамабіляў, мы яе стварылі разам з кітайцамі, а цяпер завяршаем будаўніцтва завода па вытворчасці спачатку 60 тыс. аўтамабіляў у год. Дарэчы, гэтыя аўтамабілі прадаюцца ў Расіі. Мы не шмат іх цяпер вырабляем, тры мадэлі, я іх усе апрабаваў асабіста. Адзін з гэтых аўтамабіляў мы з вялікім задавальненнем будзем эксплуатаваць у дзяржорганах, суб'ектах гаспадарання", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка канстатаваў, што першую чаргу завода плануецца запусціць у першым квартале 2017 года. У цэлым прадпрыемства разлічана на вытворчасць 120 тыс. аўтамабіляў у год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі