Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 лютага 2017, 18:07

ВУП Беларусі ў студзені скараціўся на 0,5 працэнта

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адпаведнасці з першай ацэнкай, аб'ём валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені 2017 года склаў Br7,8 млрд, або ў супастаўных цэнах 99,5 працэнта да ўзроўню студзеня 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў студзені ў бягучых цэнах склаў Br6,8 млрд, або ў супастаўных цэнах 105,9 працэнта да ўзроўню студзеня 2016 года.

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах у студзені склала Br735,4 млн і павялічылася ў параўнанні са студзенем 2016 года ў супастаўных цэнах на 1,9 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі