Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 студзеня 2017, 12:14

ВУП Беларусі ў 2016 годзе скараціўся на 2,6 працэнта

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2016 годзе аб'ём ВУП Беларусі ў бягучых цэнах склаў Br94,3 млрд, або ў супастаўных цэнах 97,4 працэнта да ўзроўню 2015 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Белстата, аб'ём прамысловай вытворчасці за год скараціўся на 0,4 працэнта да Br79,4 млрд. Аб'ём сельгасвытворчасці вырас на 3,4 працэнта да Br15,3 млрд.

Інвестыцыі ў асноўны капітал у 2016 годзе склалі Br18,1 млрд - на 17,9 працэнта менш у параўнанні з 2015 годам.

Рознічны тавараабарот знізіўся на 4,1 працэнта да Br36,2 млрд, аптовы - на 10,4 працэнта да Br64,8 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі