Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 кастрычніка 2018, 09:00

Вядучыя бізнес-інкубатары Расіі і Эстоніі падзеляцца вопытам на форуме ў Мінску

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум "Лепшыя практыкі паспяховых бізнес-інкубатараў і акселератараў: расійскі вопыт" пройдзе 4 і 5 кастрычніка ў сталічным бізнес-клубе "Імагуру", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Кіраўнікі вядучых бізнес-інкубатараў Масквы, Санкт-Пецярбурга і Таліна ў фармаце семінара падзеляцца з беларускімі калегамі вопытам, як пабудаваць сваю справу на дапамозе ў развіцці чужога бізнесу.

"Ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны працуюць 26 бізнес-інкубатараў і больш за 100 цэнтраў падтрымкі прадпрымальнікаў. Кожная з гэтых устаноў аказвае бясплатныя кансультацыі, праводзіць навучанне і забяспечвае неабходнымі рэсурсамі прадпрымальнікаў у час іх першых крокаў да адкрыцця ўласнай кампаніі. І пералік такіх устаноў хутка папоўніцца новымі", - адзначылі арганізатары форуму.

Сярод больш як 100 удзельнікаў семінара з Мінска, абласных цэнтраў і невялікіх гарадоў будуць не толькі кіраўнікі бізнес-інкубатараў, але і прадпрымальнікі, якія толькі збіраюцца адкрыць такую арганізацыю ў сваім горадзе, у прыватнасці ў Глыбокім, Барані, Чавусах і Крычаве. Стварэнне і аснашчэнне цэнтраў дапамогі прадпрымальнікам адбываецца дзякуючы рэалізацыі сумеснага праекта ПРААН і Мінэканомікі "Малыя гарады".

Арганізатарамі форуму выступаюць Праграма развіцця ААН і Міністэрства эканомікі Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі