Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 жніўня 2017, 19:37

Вядомыя беларускія прадпрыемствы дамовіліся аб пастаўках тэхнікі ў Сірыю

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія прамысловыя прадпрыемствы прадстаўлены на 59-й міжнароднай Дамаскай выстаўцы, якая адкрылася 17 жніўня пад патранажам Прэзідэнта Сірыі Башара Асада, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Сірыі.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць кампаніі з Беларусі, Расіі, Кітая, Ірана, Ірака і іншых дзяржаў, а таксама вядучыя сірыйскія вытворцы. Беларуская гандлёвая місія прадстаўлена флагманамі беларускай прамысловасці, сярод якіх ААТ "БелАЗ", ААТ "МАЗ", ААТ "МТЗ", ААТ "Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання".

Беларускую экспазіцыю наведаў прэм'ер-міністр Сірыі Імад Хаміс, які ў ходзе размовы з паслом Беларусі ў Сірыі Аляксандрам Панамаровым выказаў зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, устанаўленні моцных дзелавых сувязей паміж суб'ектамі гаспадарання дзвюх краін.

"Прадстаўнікам кампаній удалося дамовіцца аб пастаўках беларускай тэхнікі, а таксама наладзіць трывалыя дзелавыя кантакты з сірыйскімі партнёрамі, намеціць перспектывы вяртання беларускай прадукцыі на традыцыйны для нас рынак", - адзначылі ў пасольстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі