Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2019, 11:49

Віцэ-прэм'еры Беларусі і Расіі 16 мая правядуць у Маскве перагаворы па нафтавай тэматыцы

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка правядзе 16 мая сустрэчу ў Маскве з віцэ-прэм'ерам РФ Дзмітрыем Козакам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Савеце Міністраў.

"Віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка будзе знаходзіцца 16 мая ў Маскве, адбудуцца перагаворы з расійскім калегам Дзмітрыем Козакам, - паведамілі ў беларускім урадзе. - На сустрэчы будзе абмяркоўвацца нафтавая праблематыка".

Як паведамлялася, канцэрн "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае транзітам ва ўчастак магістральнага нафтаправода ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у саставе нафты перавышала ў дзясяткі разоў гранічныя значэнні згодна са стандартам. Сістэма нафтаправод "Дружба" забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і транзіт нафты ў Еўропу цераз Беларусь па двух напрамках - праз Польшчу і Украіну.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі