Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 ліпеня 2019, 20:01

ВЭБ.РФ і Банк БелВЭБ акажуць падтрымку экспарту прадукцыі БелАЗа ў трэція краіны

17 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. Расійская дзяржаўная карпарацыя "ВЭБ.РФ", Банк БелВЭБ і БелАЗ сёння па выніках пашыранага пасяджэння нацыянальных дзелавых саветаў на VI Форуме рэгіёнаў падпісалі пагадненне аб падтрымцы экспарту сумеснай расійска-беларускай прадукцыі ў трэція краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як растлумачыў журналістам генеральны дырэктар ААТ "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг" Пётр Пархомчык, размова ідзе галоўным чынам пра краіны Лацінскай Амерыкі, Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі. "Гэта не проста фінансаванне, а танныя грошы, якія дадуць магчымасць нам вырабляць і прадаваць канкурэнтаздольную прадукцыю", - адзначыў ён.

Старшыня праўлення Банка БелВЭБ Васіль Мацюшэўскі ў сваю чаргу расказаў пра ўмовы, на якіх будзе прадастаўлена фінансаванне. Так, яно ажыццяўляецца па субсідзіруемых стаўках: расійскі бюджэт субсідзіруе фінансаванне пастаўляемых камплектуючых расійскага паходжання, а беларускі бюджэт кампенсуе частку расходаў фінансуючых банкаў па экспарце сумеснай прадукцыі, растлумачыў ён. Памер беларускай субсідыі - да 4 працэнтаў у доларах ЗША і да 3 працэнтаў у еўра.

У гутарцы з журналістамі старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч назваў пагадненне па падтрымцы экспарту БелАЗа ўнікальным прыкладам, прамым інструментам падтрымкі сумеснай прадукцыі на рынку трэціх краін. Ён назваў гэты дакумент своеасаблівым заклікам. "Можа, мы ў саюзным бюджэце знайшлі б магчымасць кампенсаваць працэнтную стаўку банкам, якія выдаюць экспартныя крэдыты. Тут не трэба вялікія затраты закладваць. Але гэта цэлы напрамак, які можа працаваць, і тады саюзны бізнес адчуе, што такое саюзная падтрымка", - лічыць Уладзімір Улаховіч.

Акрамя таго, на пасяджэнні абмяркоўваліся праблемы нядобрасумленнай канкурэнцыі, абмежаванні па дзяржзакупках, адсутнасці агульнай прамысловай палітыкі. "Тут трэба шукаць магчымасці, каб, нават не маючы гэтай агульнай прамысловай палітыкі, працаваць, падтрымліваць зборачныя вытворчасці, якія, на жаль, пакуль, адкрываючыся ў Расіі, не падпадаюць пад субсідзіраванне, ільготныя ўмовы, працуюць як замежныя прадпрыемствы", - канстатаваў ён.

Усяго па выніках пашыранага пасяджэння нацыянальных дзелавых саветаў на VI Форуме рэгіёнаў падпісаны кантракты на суму амаль 8 млрд расійскіх рублёў, што складае крыху больш за $120 млн у эквіваленце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі