Сцяг Субота, 11 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 кастрычніка 2019, 16:36

Ваенна-эканамічная канферэнцыя АДКБ пройдзе ў Маскве 23 кастрычніка

16 кастрычніка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Першая міжнародная ваенна-эканамічная канферэнцыя Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы: "Ваенна-эканамічнае супрацоўніцтва дзяржаў - членаў АДКБ: тэндэнцыі развіцця, праблемы і перспектывы" адбудзецца ў Маскве 23 кастрычніка, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Удзельнікі канферэнцыі разгледзяць найбольш актуальныя пытанні развіцця ваенна-эканамічнага супрацоўніцтва ў фармаце АДКБ, абмяняюцца вопытам фарміравання ўзаемавыгадных кааперацыйных сувязей паміж прадпрыемствамі і арганізацыямі ваенна-прамысловага комплексу, а таксама абмяркуюць асноўныя напрамкі далейшага ўдасканалення навукова-тэхнічнай і вытворчай кааперацыі абаронных прадпрыемстваў дзяржаў - членаў арганізацыі", - адзначыў прэс-сакратар.

У мерапрыемстве плануецца ўдзел намеснікаў кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў АДКБ, у веданні якіх знаходзяцца пытанні ваенна-эканамічнага супрацоўніцтва, в.а. генеральнага сакратара АДКБ Валерыя Семерыкова, паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ, прадстаўнікоў Парламенцкай асамблеі АДКБ, кіраўнікоў і членаў нацыянальных частак Міждзяржаўнай камісіі па ваенна-эканамічным супрацоўніцтве АДКБ, кіраўнікоў і спецыялістаў вядучых навукова-вытворчых аб'яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі