Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 кастрычніка 2018, 15:56

Ва ўрадзе растлумачылі прычыны зніжэння сярэдняй зарплаты ў Беларусі ў верасні

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас правёў сёння рабочую нараду па заработнай плаце ў краіне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Даныя па зарплаце за верасень аказаліся значна ніжэйшыя за ацэнку ўрада. "Спад выручкі ў выніку ваганняў курса расійскага рубля не дазволіла многім прадпрыемствам падтрымаць існуючы ўзровень аплаты працы. Сярэдняя зарплата ў рэальнам сектары эканомікі склала Br1032, хоць і знізілася да ўзроўню жніўня", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Пры гэтым ён звярнуў асаблівую ўвагу, што ўзровень аплаты працы ў бюджэтным сектары павялічыўся на 3,5 працэнта і дасягнуў Br746. Паводле яго слоў, гэта крыху ніжэй за прагноз урада. У выніку такі рост не змог поўнасцю кампенсаваць зніжэнне зарплаты ў рэальным сектары эканомікі.

"Значныя адхіленні па асобных абласцях і міністэрствах паказваюць, што не для ўсіх органаў дзяржаўнага кіравання мэтавая задача па сярэдняй зарплаце з'яўляецца прыярытэтнай", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Пытанне вяртання да дынамікі росту заработнай платы будзе разгледжана на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі