Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 красавіка 2019, 12:06

Узровень Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях плануецца павысіць

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (КСЗІ) плануецца павысіць. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "СТБ" расказала намеснік міністра эканомікі Алена Пермінава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яе слоў, цяпер у Мінэканомікі абмяркоўваюць перагляд структуры і падыходаў работы КСЗІ. "Дадзена згода кіраўніка дзяржавы на распрацоўку пытання падняцця ўзроўню Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях на ўзровень кіраўніка дзяржавы, каб нацыянальныя, замежныя інвестары, патэнцыяльныя інвестары, якія яшчэ не працуюць на тэрыторыі Беларусі, маглі на пляцоўцы з удзелам кіраўніка дзяржавы абмяркоўваць інвестыцыйныя пытанні", - праінфармавала намеснік міністра.

Пры гэтым Алена Пермінава заўважыла, што, паколькі Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі з'яўляецца сакратарыятам КСЗІ, адпаведна, будзе патрабавацца дапрацоўка і палажэння аб узаемадзеянні і ўказа нумар 273 аб агенцтве - комплексная работа вядзецца па шэрагу дакументаў. Акрамя таго, ведамства цяпер уносіць змяненні і дапаўненні ў закон аб інвестыцыях, дакумент па спрашчэнні механізма інвестыцыйных дагавароў з Рэспублікай Беларусь, а таксама дапрацоўвае Стратэгію прыцягнення замежных інвестыцый да 2035 года.

Гаворачы аб тым, ці ўдаецца ўключыць мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання ў працэс прыцягнення прамых замежных інвестыцый, намеснік міністра адзначыла, што ведае нямала прыкладаў бюракратычных затрымак, нежадання пачынаць работу без даручэння, чаканняў, што гэту работу выканае нехта іншы. "Мы спрабуем пераламаць сітуацыю, працаваць, растлумачваць. Але многае залежыць ад канкрэтнай асобы і суб'ектыўнага падыходу", - дадала яна.

Кансультатыўны савет па замежных інвестыцыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (КСЗІ) створаны ў 2001 годзе з мэтай павышэння эфектыўнасці работы па прыцягненні замежных інвестыцый і ўдасканалення ўмоў інвестыцыйнай дзейнасці ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі