Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 верасня 2019, 15:10

Устаноўлены мэтавыя параметры паскоранага развіцця гарадоў і раёнаў з насельніцтвам ад 80 тыс. чалавек

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў устанавіў мэтавыя параметры паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на 2019-2020 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада нумар 627 ад 18 верасня 2019 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Саўміна.

Дакументам вызначаны задачы па забеспячэнні раўнамернага развіцця тэрыторый, скарачэнні разрыву ва ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва ў рэгіёнах за кошт паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш (гарады - Баранавічы, Пінск, Наваполацк, Бабруйск, раёны - Полацкі, Мазырскі, Лідскі, Барысаўскі, Маладзечанскі і Салігорскі).

Аблвыканкамам даручана забяспечыць стварэнне ўмоў і прыняцце мер для паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, пазначаных у пастанове.

Міністэрству эканомікі неабходна штоквартальна інфармаваць урад аб эфектыўнасці прымаемых у рэгіёнах мер і выніках дасягнення мэтавых параметраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі