Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2019, 17:07

Усе праблемныя пытанні па ўзаемадзеянні з Расіяй у сельскай гаспадарцы будуць вырашацца - Хацько

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоль Хацько пасля сумеснага пасяджэння калегій Мінсельгасхарча Беларусі і Мінсельгаса Расіі заявіў журналістам, што ўсе праблемныя пытанні ва ўзаемадзеянні з Расіяй у сельскай гаспадарцы будуць вырашацца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшнім пасяджэнні было разгледжана некалькі пытанняў - па ўзаемадзеянні па пастаўках прадукцыі, выкананні прагнозных балансаў попыту і прапанавання, па якасці і бяспецы прадукцыі. Таксама разглядалася падрыхтоўка саюзнай праграмы ў галіне племянной жывёлагадоўлі. Вядома, за рамкамі гэтых пытанняў узнікалі і іншыя. Будуць дадзены адпаведныя даручэнні ў рабочым парадку, - сказаў Анатоль Хацько. - Нашы кантралюючыя службы ўзаемадзейнічаюць, і з двух бакоў мы спрабуем вырашыць усе ўзнікаючыя пытанні. Мы адкрыта і сумленна абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сферы сельскагаспадарчай вытворчасці, аб'яднання рэсурсаў дзвюх краін. Калегія прайшла вынікова. У нас ёсць пытанні, якія неабходна вырашаць, і мы будзем цесна працаваць з расійскімі калегамі. Узаемадзеянне паміж нашымі краінамі вельмі цеснае і падтрымліваецца кіраўнікамі нашых дзяржаў, і мы будзем прытрымлівацца гэтай лініі".

Міністр сельскай гаспадаркі Расіі Дзмітрый Патрушаў падкрэсліў, што Беларусь застаецца асноўным гандлёвым партнёрам Расіі ў частцы сельскагаспадарчай прадукцыі. "Тавараабарот расце, і я ўпэўнены, што з гадамі лічба будзе толькі павялічвацца. На калегіі мы абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння аграрных ведамстваў. Па ўсіх пытаннях знайшлі разуменне, у нас практычна не застаецца пытанняў, па якіх нашы пазіцыі франтальна адрозніваліся б і мы не знаходзіліся б у дыялогу. Ёсць шурпатасці, але ва ўзаемадзеянні братэрскіх народаў не павінна быць сур'ёзных цяжкасцей", - адзначыў ён.

Анатоль Хацько і Дзмітрый Патрушаў падпісалі пратакол сумеснага пасяджэння калегій Мінсельгасхарчу Беларусі і Мінсельгаса Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі