Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 верасня 2018, 14:57

Ураджай цукровых буракоў у Беларусі чакаецца вышэйшы за мінулагодні

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ураджай цукровых буракоў у Беларусі чакаецца вышэйшы за мінулагодні. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны ўбраць цукровыя буракі амаль са 100 тыс. га. Плануецца ўраджай большы за 5 млн т салодкіх каранёў, гэта больш, чым у мінулым годзе. На сёння ўбрана 9 працэнтаў плошчаў. Радуе тое, што цукрыстасць кораня на 1 працэнт вышэйшая за ўзровень мінулага года (складае 16 працэнтаў. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў Уладзімір Гракун.

Ён згадаў аб складанасцях з атрыманнем насення цукровых буракоў. "Згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы гэта работа вядзецца з Сербіяй. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прадаставіла ўжо некалькі сартоў і гібрыдаў цукровых буракоў. З кожным годам доля нашых сартоў будзе павялічвацца, пакуль гэта 10 працэнтаў", - дадаў намеснік міністра.

Прадаўжаецца ўборка бульбы. "Плошчы захаваліся на ўзроўні мінулага года. Ураджайнасць складае больш за 320 ц/га, што дасць магчымасць сабраць 1,2 млн т бульбы толькі ў сельгасарганізацыях. У цэлым, з улікам насельніцтва і фермерскіх гаспадарак, мы чакаем каля 6 млн т бульбы", - адзначыў Уладзімір Гракун.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі