Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 жніўня 2017, 11:51

Урад зацвердзіў пералік эксперыментальных праектаў па рэканструкцыі кацельняў

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў пералік эксперыментальных праектаў па рэканструкцыі (мадэрнізацыі) кацельняў для выкарыстання электрычнай энергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 17 жніўня 2017 года нумар 621, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У пералік унесена 6 эксперыментальных праектаў па рэканструкцыі (мадэрнізацыі) кацельняў прадпрыемства "Баранавічы камунцепласетка", Віцебскага даччынага ўнітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак ВПКіЦС, прадпрыемства "Мазырскі райжылкамгас", Смаргонскага раённага ўнітарнага прадпрыемства "Жыллёва-камунальная гаспадарка", Дзяржынскай ЖКГ і Чэрыкаўскага жылкамунгаса.

Аблвыканкамам даручана забяспечыць рэалізацыю ў 2017 годзе гэтых эксперыментальных праектаў. Фінансаваць іх рэкамендавана за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Каардынацыя работы па рэалізацыі эксперыментальных праектаў ускладзена на Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі