Поўная версія

Урад ставіць перад МАРГ задачу распрацаваць у 2018 годзе Праграму развіцця канкурэнцыі

Эканоміка 14.02.2018 | 12:37
Фота з архіва
Фота з архіва

14 лютага, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў 2018 годзе павінна распрацаваць праект Праграмы развіцця канкурэнцыі. Аб гэтым паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі на падагульняючай калегіі МАРГ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ключавая задача МАРГ на гэты год - распрацоўка Праграмы развіцця канкурэнцыі на сярэднетэрміновую перспектыву. Яна павінна ўлічваць сучасныя рэаліі эканамічнага развіцця і прадугледжваць дзейсныя крокі па развіцці канкурэнцыі", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі. Паводле яго слоў, у рабоце над праграмай неабходна ўлічваць як міжнародны вопыт, так і не забываць аб патэнцыяле айчынных навуковых колаў.

Васіль Мацюшэўскі расказаў, што ўрад даручыў МАРГ забяспечыць правядзенне аб'ектыўнага аналізу заканадаўства рэспублікі ў сферы канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання, выявіць нормы, якія абмяжоўваюць канкурэнцыю, вызначыць індыкатары рэгулявання асобных таварных рынкаў рэспублікі.

"Павінны быць выпрацаваны дарожныя карты па развіцці канкурэнцыі для кожнай канкрэтнай галіны. Гэта адзін з этапаў рэалізацыі мэт Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2020 года, якая прадугледжвае стварэнне ўмоў для павышэння якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, інвестыцый і навацый", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Прадпрыемствы "Беллегпрама" прадставяць Беларусь на "Еўразійскім тыдні" ў Арменіі
19 кастрычніка, 18:05
Наглядальны савет Беларусбанка ўзначаліў Аляксандр Турчын
19 кастрычніка, 17:04
Беларусь прадставіць інвестыцыйны патэнцыял на форуме ў Жэневе
19 кастрычніка, 11:01
Аляксандр Шумілін. Фота з архіва Шумілін: сістэма прагназавання дасць магчымасць Беларусі вызначыць перспектыўныя сектары эканомікі
19 кастрычніка, 09:46
РФ дадаткова пералічыць Беларусі больш як $400 млн у якасці пошлін на нафту
19 кастрычніка, 09:17
ЕБРР, ЕІБ і Сусветны банк пачынаюць новае даследаванне прадпрыемстваў у Беларусі
18 кастрычніка, 19:36
Дзмітрый Матусевіч. Фота з архіва У Беларусі перафармаціруюць сістэму падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
18 кастрычніка, 17:54
Рассельгаснагляд інспектуе беларускіх вытворцаў таматаў і пекінскай капусты
18 кастрычніка, 13:49
Эксперты ўзгодняць беларуска-індыйскі пратакол па далучэнні Беларусі да СГА
18 кастрычніка, 13:46
Поўная версія