Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 студзеня 2018, 15:39

Урад разлічвае ў 2018 годзе стварыць 70 тыс. рабочых месц

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад разлічвае ў 2018 годзе стварыць 70 тыс. рабочых месц, заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у час рабочай паездкі ў Лагойскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На 2018 год мы ўзялі планку 70 тыс. новых рабочых месц. Дэкрэт нумар 7 і ўказы, якія накіраваны на развіццё малога і сярэдняга бізнесу, будуць садзейнічаць выкананню гэтай задачы. Ва ўсякім разе, умовы для гэтага ёсць", - адзначыў прэм'ер-міністр. Паводле яго слоў, цяпер важна актыўна выкарыстоўваць магчымасці, якія адкрываюцца з прыняццем пакета дакументаў па лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу. "Мы сур'ёзна працавалі над падрыхтоўкай дакументаў, гэта заняло нямала часу. Але гэта толькі 10 працэнтаў ад усёй работы, яшчэ 90 працэнтаў прыпадзе на 2018-2019 гады, каб задачы па стварэнні 70 тыс. рабочых месц былі безумоўна выкананы", - сказаў ён.

Андрэй Кабякоў нагадаў, што ўказам Прэзідэнта ўраду даручана штогод ствараць не менш як 50 тыс. рабочых месц. "Урад узмацніў для сябе задачу на 2017 год - запланавана стварыць 70 тыс. рабочых месц. Справаздачнасці па чацвёртым квартале пакуль няма, але па выніках 9 месяцаў было створана практычна 50 тыс. месц, хоць не ўсе рэгіёны спраўляліся з пастаўленай задачай. Гэта значыць перспектыва выйсці на 70 тыс. рабочых месц па выніках 2017 года ёсць", - дадаў кіраўнік урада.

Прэм'ер-міністр сёння ў Лагойскім раёне наведвае прадпрыемствы "БелКумысПрам", "Істэрн Шып", "Амкадор-Лагойск".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі