Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 сакавіка 2017, 18:14

Урад прапрацоўвае пытанне стварэння адзінага агенцтва па выдачы ліцэнзій

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі прапрацоўвае пытанне стварэння адзінага агенцтва па выдачы ліцэнзій. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўрада па выніках рабочай сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага па пытанні сістэмнага скарачэння колькасці адміністрацыйных працэдур.

"У час сустрэчы дасягнута разуменне бакоў аб прынцыпах, на якіх павінна выбудоўвацца сістэма ліцэнзавання ў краіне: забеспячэнне жыцця і здароўя грамадзян і пытанні бяспекі. Удзельнікамі сустрэчы прапанаваны іншы механізм выдачы ліцэнзій, шляхам стварэння спецыялізаванага агенцтва, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Мяркуецца, што яно будзе функцыянаваць па прынцыпе "адно акно", куды прадпрымальнікі, незалежна ад віду дзейнасці, змогуць звяртацца за афармленнем ліцэнзій".

Гэта пытанне ў бліжэйшы час будзе дэталёва прапрацавана і вынесена на разгляд рабочай групы, створанай адпаведным распараджэннем Прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі