Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 кастрычніка 2018, 17:22

Урад накіраваў у парламент праграму сваёй дзейнасці да 2020 года

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам Беларусі завершана падрыхтоўка праграмы дзейнасці на 2019-2020 гады. Дапрацаваны з улікам вынікаў даклада кіраўніку дзяржавы дакумент 17 кастрычніка ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч.

"Палажэнні праграмы дзейнасці ўрада адпавядаюць мэтам Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-2020 гады, а таксама ўключаюць задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам 24 красавіка 2018 года пры звароце з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу", - адзначыў Уладзіслаў Сычэвіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі