Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 студзеня 2018, 16:17

Унесены змяненні ў дзяржпраграму "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва" на 2016-2020 гады

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2017 года нумар 1015 прадугледжана ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Дзяржаўную праграму "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь" на 2016-2020 гады. Адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з дакументам, плануемы аб'ём расходаў па фінансавым забеспячэнні рэалізацыі дзяржпраграмы знізіцца з Br594 млн да Br580,1 млн.

Таксама перагледжана методыка ацэнкі эфектыўнасці дзяржпраграмы.

Акрамя таго, зацверджана новая рэдакцыя наступных дадаткаў: мерапрыемствы дзяржпраграмы "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады; фінансавае забеспячэнне рэалізацыі дзяржпраграмы "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь на 2016-2020 гады.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі