Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 кастрычніка 2018, 13:02

Уклад у дасягненне тавараабароту Беларусі і Украіны ў памеры $8 млрд павінны ўнесці рэгіёны - Ляшэнка

26 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Свой уклад у дасягненне тавараабароту Беларусі і Украіны ў памеры $8 млрд павінны ўнесці рэгіёны. Аб гэтым заявіў сёння на адкрыцці пленарнага пасяджэння I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Ляшэнка адзначыў, што кіраўнікамі дзяржаў пастаўлена задача выйсці ў 2019 годзе на ўзровень узаемнага тавараабароту не менш як $8 млрд. "Рэалізацыя гэтай задачы магчыма толькі пры сумесных намаганнях, - сказаў ён. - Свой уклад у дасягненне намечанай мэты павінны ўнесці перш за ўсё рэгіёны".

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі адзначыў, што гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне рэспублікі найбольш актыўна развіваецца з Кіевам, Кіеўскай, Валынскай, Чарнігаўскай, Палтаўскай абласцямі, набірае абароты супрацоўніцтва з Вінніцкай, Запарожскай, Нікалаеўскай, Харкаўскай, Сумскай.

Таварная лінейка пастаўляемых ва Украіну беларускіх тавараў даволі разнастайная: нафтапрадукты, грузавыя аўтамабілі, угнаенні, трактары, шыны і многае іншае. У той жа час Беларусі добра вядома якасць украінскіх тавараў.

Ігар Ляшэнка акцэнтаваў увагу на неабходнасці прамысловай і сельскагаспадарчай кааперацыі. "Узаемны патэнцыял далёка не вычарпаны. Значны рэзерв - у сферы машынабудавання, энергетыкі, аграпрамысловага комплексу", - сказаў ён. Таксама, на яго думку, не ў поўнай меры выкарыстоўваюцца магчымасці ў транспартна-лагістычнай сферы.

Намеснік прэм'ер-міністра таксама падкрэсліў, што бакам важна ўстараніць існуючыя абмежаванні і бар'еры ў гандлі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі