Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 верасня 2018, 16:26

У Жэневе падпісаны пратакол з Аргенцінай аб завяршэнні перагавораў па ўступленні Беларусі ў СГА

14 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь 14 верасня ў Жэневе падпісала пратакол з Аргенцінай аб завяршэнні двухбаковых перагавораў па доступе на рынак тавараў у рамках далучэння нашай краіны да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Пастаянным прадстаўніцтве Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

Ад Беларусі пратакол падпісаў пастаянны прадстаўнік пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях Юрый Амбразевіч, ад Аргенціны - пастаянны прадстаўнік пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Карлас Марыа Фарадоры. Аргенціна стала 19-м членам СГА, з якім Беларусь завяршыла перагаворы па доступе на рынак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі