Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 сакавіка 2018, 14:15

У Мінкамерцыі КНР упэўнены ў запатрабаванасці прадукцыі парка "Вялікі камень" у ЕС і ЕАЭС

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве камерцыі Кітая ўпэўнены ў запатрабаванасці прадукцыі парка "Вялікі камень" у ЕС і ЕАЭС. Аб гэтым 23 сакавіка ішла размова на сустрэчы парламенцкай дэлегацыі Беларусі з дырэктарам дэпартамента Еўразіі Мінкамерцыі Ло Вэйдунам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" стаў буйнейшым сумесным праектам. "Ён развіваецца і садзейнічае прыцягненню ў Беларусь усё большай колькасці інвестараў з Кітая і іншых краін", - сказаў Ло Вэйдун. Прадстаўнік міністэрства выказаў упэўненасць, што прадукцыя, якая вырабляецца рэзідэнтамі парка, пры ўмове высокай канкурэнтаздольнасці будзе запатрабаванай на рынках ЕАЭС і краін Еўропы. "Мы са свайго боку гатовы прыкласці максімум намаганняў для паспяховага развіцця парка і ўзаемавыгаднага ўмацавання супрацоўніцтва з Беларуссю", - падкрэсліў дырэктар дэпартамента.

У час сустрэчы абмяркоўваўся шэраг пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Ло Вэйдун адзначыў дынаміку росту тавараабароту паміж краінамі: узрастаючыя пастаўкі ў Кітай беларускіх калійных угнаенняў, драўніны, малочных прадуктаў, умацаванне рэгіянальнага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі