Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 верасня 2018, 17:59

У ЕАЭС трэба развіваць механізм беспапяровага гандлю - Турчын

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЕАЭС трэба ўкараняць і развіваць механізм беспапяровага гандлю. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын у час пасяджэння аб'яднанай калегіі мытных службаў дзяржаў - членаў Мытнага саюза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сучасных рэаліях, калі пашыраецца міжнароднае прызнанне ЕАЭС, працуюць пагадненні аб свабодным гандлі з шэрагам краін, міжнародны аўтарытэт нашага аб'яднання ў многім вызначаецца якасцю работы мытных службаў. У гэтых умовах першараднае значэнне надаецца выпрацоўцы аптымальных рашэнняў у мэтах захавання балансу нацыянальных інтарэсаў кожнага з бакоў і іх міжнародных абавязацельстваў. Дзякуючы інтэграцыйнаму ўзаемадзеянню расце ўзаемны гандаль краін ЕАЭС, рэалізуюцца праекты і ініцыятывы, якія прапануюцца ў адпаведнасці з лічбавым парадкам дня ЕАЭС і датычацца лічбавых транспартных калідораў, укаранення электронных дазвольных дакументаў і іх узаемнага прызнання. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць укараненню і развіццю механізма беспапяровага гандлю, заснаванага на канцэпцыі адзінага акна, што дасць магчымасць вырашыць задачы па спрашчэнні працэдур гандлю і аптымізацыі існуючых тэхналогій", - сказаў Аляксандр Турчын.

Беларускі бок зацікаўлены ў хуткім і бяспечным перамяшчэнні праз тэрыторыю краіны тавараў у напрамку Еўропы і краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. "Спадзяюся, што гэтаму будзе садзейнічаць ствараемая сёння адзіная сістэма транзіту тавараў па мытнай тэрыторыі ЕАЭС, у тым ліку са спалучэннем інфармацыйных сістэм дзяржаў саюза. Беларускі бок плануе прыняць паўнацэнны ўдзел у гэтай сістэме", - падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.

"Сёння становіцца відавочным, што агульнымі задачамі з'яўляюцца выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у мытнай справе для лічбавізацыі эканомікі ЕАЭС, пашырэнне практыкі прымянення ў краінах саюза міжнароднага мытнага заканадаўства і гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў, забеспячэнне бесперашкоднага транзіту тавараў праз тэрыторыю краін ЕАЭС. Гэтыя пытанні знайшлі адлюстраванне ў парадку дня сённяшняга пасяджэння аб'яднанай калегіі", - дадаў Аляксандр Турчын.

Першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што беларуская мытня з кожным годам упэўнена набліжаецца да сваёй асноўнай мэты - павышэння празрыстасці кантрольнай дзейнасці і зніжэння адміністрацыйнай нагрузкі на бізнес. "Істотна пашыраецца кола задач, ускладзеных на мытныя службы. Падрыхтавана новая рэдакцыя палажэння аб Дзяржаўным мытным камітэце, што ўлічвае нормы Мытнага кодэкса ЕАЭС і дае магчымасць істотна пашырыць кола функцыянальных задач. Адна з такіх задач - выкананне з 1 студзеня 2019 года асобных функцый пашпартнага кантролю ў некалькіх пунктах пропуску", - сказаў ён.

Аляксандр Турчын звярнуў увагу на актыўнае ўзаемадзеянне мытных органаў Беларусі з бізнесам. "Павышаецца роля публічных абмеркаванняў правапрымяняльнай практыкі, што сведчыць аб адкрытасці мытных органаў і жаданні наладзіць узаемадзеянне з прадпрымальніцкай супольнасцю, а таксама знаходзіць аптымальнае вырашэнне па найбольш важных пытаннях, захоўваючы баланс паміж інтарэсамі дзяржавы і бізнесу. Практыка публічных абмеркаванняў садзейнічае ўдасканаленню працэсу мытнага адміністравання, дае магчымасць на новым узроўні весці прафілактыку правапарушэнняў", - падкрэсліў ён.

Сёння ў Мінску адбылося пасяджэнне аб'яднанай калегіі мытных службаў дзяржаў - членаў Мытнага саюза. Удзельнікі пасяджэння разгледзелі пытанні, што датычацца асаблівасцей правядзення мытных аперацый, прымянення працэдуры мытнага транзіту, дапрацоўкі інфармацыйна-праграмных сродкаў, класіфікацыі тавараў, правапрымяняльнай практыкі па рэалізацыі палажэнняў Мытнага кодэкса ЕАЭС і іншых міжнародных дагавораў у сферы мытнага рэгулявання. Адбылося пасяджэнне калегіі Мытнага камітэта Саюзнай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі