Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 жніўня 2018, 15:21

У дзяржпраграму развіцця аграрнага бізнесу да 2020 года ўключаны новыя інвестпраекты

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Скарэкціравана дзяржпраграма развіцця аграрнага бізнесу ў Беларусі на 2016-2020 гады. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 жніўня 2018 года нумар 588, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

У прыватнасці, у яе ўключаны інвестпраекты, якія фінансуюцца за кошт рэсурсаў Банка развіцця, на агульную суму Br12,08 млн. Гэта праекты РУП "Беларуснафта-Асобіна", ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", стварэнне інавацыйнага племяннога цэнтра па развядзенні коз і вытворчасці новых малочных прадуктаў у фермерскай гаспадарцы "ДАК" Дзяржынскага раёна.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі