Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 красавіка 2019, 10:45

У беларускай частцы нафтаправода "Дружба" знаходзіцца больш за 700 тыс. т няякаснай нафты

22 красавіка, Наваполацк /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Паводле ацэнкі "Гомельтранснафта Дружба", беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы атрымаюць якасную нафту не раней як праз 8-10 дзён. Аб гэтым заявіў 21 красавіка генеральны дырэктар гэтага прадпрыемства Алег Барысенка на пасяджэнні аператыўнага штаба па кантролі за сітуацыяй па пастаўках нафты, якое адбылося ў ААТ "Нафтан", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Алега Барысенкі, цяпер узровень перавышэння забруджвання нафты ад нарматыўнага значэння складае каля 20 разоў. "Гэта з'яўляецца парушэннем кантракта "Транснафтай". Расійскі партнёр пацвердзіў факт парушэння двухбаковым актам. Дакумент падпісаны 19 красавіка. Крыніца забруджвання выяўлена. Забруджаная нафта знаходзіцца на ўчастку Самара-Унеча, гэта больш за 1,4 тыс. км. Паводле нашых ацэнак, беларускія НПЗ атрымаюць якасную нафту не раней як праз 8-10 дзён", - праінфармаваў Алег Барысенка.

Кіраўнік ААТ таксама адзначыў, што прадпрыемства знаходзіцца ў пастаянным кантакце з расійскімі партнёрамі. На 23 красавіка запланавана сустрэча з кіраўніцтвам "Транснафты" па абмеркаванні тэхнічных і кампенсацыйных пытанняў з удзелам прадстаўнікоў канцэрна "Белнафтахім" і дырэктараў нафтаперапрацоўчых заводаў.

На гэты момант "Гомельтранснафта Дружба" мае больш за 700 тыс. т нафты, якая не адпавядае паказчыкам якасці. Адпрацоўваюцца розныя сцэнарыі развіцця далейшых дзеянняў з гэтай партыяй сыравіны, у тым ліку вяртанне няякаснай нафты рэверсам.

Замежныя партнёры прадпрыемства праінфармаваны аб існуючай сітуацыі адразу пасля атрымання поўнага аналізу стану нафты.

У пасяджэнні аператыўнага штаба на чале з намеснікам прэм'ер-міністра Ігарам Ляшэнкам прынялі ўдзел прадстаўнікі канцэрна "Белнафтахім", Беларускай нафтавай кампаніі, НПЗ і ААТ "Гомельтранснафта Дружба". Ігар Ляшэнка адзначыў прафесіяналізм дзеянняў кіраўніцтва канцэрна "Белнафтахім", беларускіх НПЗ і падкрэсліў, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі