Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 ліпеня 2019, 13:11

У Беларусі з'явіліся новыя тарыфныя групы юрыдычных асоб і ІП для разлікаў за электраэнергію

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з'явіліся новыя тарыфныя групы юрыдычных асоб і ІП для разлікаў за электраэнергію. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрства энергетыкі ад 24 чэрвеня 2019 года нумар 52/22, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Так, асобны ўзровень тарыфаў можа быць устаноўлены на электрычную энергію, спажываемую бюджэтнымі арганізацыямі на патрэбы ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

У новую групу таксама аднесены арганізацыі, якія займаюцца эксплуатацыяй жылфонду або прадастаўляюць ЖКП, арганізацыі забудоўшчыкаў, таварыствы ўласнікаў у частцы выкарыстання электраэнергіі ў электранагравальных устаноўках для аказання паслуг ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў шматкватэрных жылых дамах.

Асобная тарыфная група створана таксама для СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" (Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". - Заўвага БЕЛТА).

Тарыфная група - група спажыўцоў, для якой можа дыферэнцыравана ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку вызначацца ўзровень тарыфу на электрычную і (або) цеплавую энергію.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі