Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 лістапада 2019, 10:14

У Беларусі завяршылі ўборку цукровых буракоў

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі завяршылі ўборку цукровых буракоў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Усяго ў бягучым годзе накапана больш за 4 млн 850 тыс. т цукровых буракоў (у 2018 годзе - 4 млн 790 тыс. т), сярэдняя ўраджайнасць склала 520,8 ц/га (у мінулым годзе - 485 ц/га). Цукрыстасць - 16,87 працэнтаў.

На буракапрыёмныя пункты вывезена каля 86 працэнтаў накапаных буракоў (4 млн 166 тыс. т). У кошт дзяржзаказу прададзена больш за 2 млн т цукровых буракоў (або 97 працэнтаў да плана).

Таксама набліжаецца да завяршэння ўборка кукурузы на зерне - на 16 лістапада заданне выканана на 99,2 працэнта. Не ўбраны толькі нязначныя плошчы ў Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Паводле інфармацыі на 16 лістапада, у гаспадарках рэспублікі намалочана звыш 1 млн 371 тыс. т зерня кукурузы. Сярэдняя ўраджайнасць складае 75,9 ц/га, што крыху ніжэй за мінулагодні паказчык (у 2018 годзе з 1 га ўбіралі ў сярэднім 84,2 ц зерня кукурузы).

Заданне па ўборцы кукурузы на сілас і зялёны корм таксама практычна выканана (на 99,8 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі