Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 мая 2019, 09:51

У Беларусі завяршаецца сяўба яравых культур

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршаецца сяўба яравых культур, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 13 мая, яравая сяўба ў Беларусі праведзена на 2,35 млн га, або на 95 працэнтах запланаваных плошчаў. Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур завершана: пасеяна 894,6 тыс. га. Сяўба кукурузы ў Беларусі праведзена на 905,2 тыс. га, або на 86,8 працэнта запланаваных плошчаў. Кукуруза на зерне пасеяна на 258,2 тыс. га, што перасягае планавыя паказчыкі, на сілас - 647 тыс. га (79,9 працэнта плана). Агародніну пасадзілі на 4,6 тыс. га (82,2 працэнта плана). Завершана сяўба цукровых буракоў, ільну-даўгунцу і бульбы. Вядуцца работы па сяўбе аднагадовых траў (272,8 тыс. га, або 89,1 працэнта).

Як паведамлялася, у гэтым годзе яравую сяўбу плануецца правесці на 2,4 млн га. Кукурузу маюць намер пасеяць на плошчы больш за 1 млн га. Завяршыць сяўбу яравых культур плануецца да 15 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі