Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лістапада 2018, 13:01

У Беларусі завершана ўборка цукровых буракоў

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завершана ўборка цукровых буракоў. Такія даныя прыводзяцца ў аператыўнай зводцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных на 14 лістапада, цукровыя буракі ўбраны з 98,8 тыс. га (100 працэнтаў плошчаў). Усяго накапана амаль 4,8 млн т. Ураджайнасць склалася на ўзроўні 483,4 ц/га. Цукрыстасць вышэйшая за мінулагоднюю: 16,96 працэнта супраць 16,28 працэнта.

Завяршаецца нарыхтоўка кармоў для жывёлагадоўлі. У Беларусі ўжо нарыхтавана 986,8 тыс. т сена (101,2 працэнта ад плана), 11,537 млн т сенажу (87,4 працэнта), 17,009 млн т сіласу (94 працэнты).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі