Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 жніўня 2019, 09:52

У Беларусі засталося ўбраць менш за 9 працэнтаў плошчы збожжавых

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збожжавыя і зернебабовыя культуры ў Беларусі (акрамя кукурузы) убраны больш як з 1,9 млн га, што складае 91,1 працэнта ад запланаванага, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 20 жніўня беларускія аграрыі намалацілі больш за 6,1 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць - 31,5 ц/га (на аналагічную дату ў 2018-м - 26,5 ц/га).

Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці - 1 млн 612,9 тыс. т збожжа, план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 94,3 працэнта. Завяршаюць уборку ў паўднёвых і заходніх рэгіёнах краіны. Так, у Брэсцкай вобласці ўбрана 99,3 працэнта плошчы, намалочана амаль 1,2 млн т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 97,4 працэнта плошчы, намалаціўшы больш за 1,17 млн ​​т збожжа.

У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 90,5 працэнта плошчы (намалочана 637,7 тыс. т збожжа), Магілёўскай - з 90,1 працэнта (704,2 тыс. т збожжа). У Віцебскай вобласці ўбрана 74 працэнты плошчы. Аграрыі намалацілі 789,6 тыс. т збожжа.

План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу ў бягучым годзе складае 815 тыс. т. На 20 жніўня заданне выканана на 85,1 працэнта (693,3 тыс. т).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі