Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 жніўня 2019, 10:09

У Беларусі засталося ўбраць менш як 17 працэнтаў плошчаў збожжавых

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у Беларусі ўбраны з 1,776 млн га, што складае 83,1 працэнта ад запланаванага, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 13 жніўня беларускія аграрыі намалацілі больш за 5,6 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,9 ц/га (у мінулым годзе на аналагічную дату - 26,9 ц/га).

У лідарах Брэсцкая вобласць: тут убрана 98,6 працэнта плошчаў, намалочана звыш 1 млн 188 тыс. т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 93,2 працэнта плошчаў, намалаціўшы 1 млн 141 тыс. т збожжа. У тройцы лідараў уборачнай кампаніі Мінская вобласць. Тут план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 84,3 працэнта, намалот складае 1 млн 460,3 тыс. т.

У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 82 працэнтаў плошчаў (намалочана 583,6 тыс. т збожжа), Магілёўскай - з 80,6 працэнта (636 тыс. т збожжа).

У Віцебскай вобласці ўбрана 60 працэнтаў плошчаў. Аграрыі намалацілі 652,9 тыс. т збожжа.

Усяго ў бягучым годзе пад збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) адведзена 2 млн 162 тыс. га. План паставак збожжа ў кошт дзяржзаказу складае 815 тыс. т. На 13 жніўня заданне выканана на 79,7 працэнта (649,5 тыс. т).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі