Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 красавіка 2018, 13:54

У Беларусі вызначаны рахунак для залічэння заробленых на суботніку грошай

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі вызначаны рахунак для залічэння сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку 21 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Рэквізіты асобнага банкаўскага рахунку для залічэння грашовых сродкаў, заробленых на суботніку: бенефіцыяр - Міністэрства фінансаў, УНП бенефіцыяра - 100691903; нумар рахунку - BY31NBRB36409000001050000000 у беларускіх рублях; банк - Нацыянальны банк Беларусі; БІК банка - NBRBBY2X.

Як паведамлялася, рэспубліканскі суботнік рэкамендавана правесці 21 красавіка на рабочых месцах або добраўпарадкоўваць і прыводзіць у парадак гісторыка-культурныя каштоўнасці, тэрыторыі населеных пунктаў, рыхтаваць дзіцячыя аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры да летняга сезона. Кіраўнікі рэспубліканскіх дзяржорганаў прымуць асабісты ўдзел у суботніку з выездам на сваю малую радзіму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі