Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лютага 2018, 11:28

У Беларусі ўстаноўлены надбаўкі да закупачных цэн на сельгаспрадукцыю насельніцтва

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 7 лютага 2018 года нумар 10 вызначаны памер надбавак да закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, што закупляецца ў насельніцтва, у 2018 годзе. Дакумент афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Памер надбаўкі за 1 кг малака буйной рагатай жывёлы базіснай тлустасці, што закупляецца ў насельніцтва і пастаўляецца арганізацыям для вытворчасці малочных прадуктаў, складзе Br0,04. За 1 кг маладняку буйной рагатай жывёлы жывой вагой да 100 кг, што закупляецца ў насельніцтва арганізацыямі для гадоўлі, вызначана надбаўка ў памеры Br0,40.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі